Запрашаем на Навагодняе свята
Паважаныя бацькі!
Запрашаем вас на святочны ранішнік
28 снежня ў 16.00 гадзін.
Аб павелічэнні грашовых норм на харчаванне дзяцей дашкольнага ўэросту.
Пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2018 года №863 «Аб унясенні змяненняў у пастанаўленне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 года №317 устаноўлены новыя грашовыя нормы на харчаванне выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
С 01 снежня 2018 года бацькоўская плата за харчаванне складае з працягласцю знаходжання ва ўстанове дашкольнай адукацыі 10,5 гадзін у дзень на аднаго выхаванца: яслі — 2 рублі 27 капеек, сад — 2 рублі 87 капеек.
Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.
30 лістапада ў ДУА «Аранчыцкі дзіцячы сад №16» прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у рамках якога адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Пружанскага райвыканкама С.М. Ханавец. Святлана Мікалаеўна расказала аб выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна ў бягучым годзе, акцэнтавала ўвагу на пытаннях заработнай платы, дэмаграфічнай сітуацыі і занятасці насельніцтва.