Экскурсія для дзяцей старшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту ў музей быту Аранчыцкага Дома фальклёру дапамагае знаёміць дзяцей са спадчынай беларускага народа, яго мінулым, далучаць дашкольнікаў да багацця беларускай мовы, фарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе. А цікавыя народныя гульні, часам зусім простыя, выклікаюць у малых непадробную радасць.