«Вывучаем беларускую мову».

  

З мэтай удасканалення ў выхаванцаў навыкаў беларускага маўлення і маўленчых зносін, ажыццяўлення нацыянальна-культурнай сацыалізацыі дзіцяці, фарміравання яго нацыянальнай самасвядомасці наша дашкольная ўстанова актыўна супрацоўнічае з Аранчыцкім Домам фальклора. Нашы выхаванцы наведваюць і прымаюць удзел у мерапрыемствах, дзе гавораць толькі на роднай мове і толькі з любоўю да яе. У дзіцячы сад часта прыходзяць са сваімі беларускімі народнымі песнямі удзельніцы (сярод іх і выхавацель дашкольнай адукацыі ДУА «Аранчыцкі дзіцячы сад №16» Ламан А.К.) народнага фальклорнага гурта «Бабіна лета».

У адукацыйны працэс уключаюцца народныя беларускія гульні, танцы, песні, казкі, праводзяцца фальклорныя святы і забавы.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.